BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Баранавічах па “народным” артыкуле судзяць 8 чалавек

6 сакавіка ў судзе горада Баранавічы Анастасія Паўлечка пачала разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У ёй адразу восем абвінавачаных: Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына і Іван Дыдышка.

Вядома, што Вячаслаў Баравік быў на адным з «пакаяльных» відэа, апублікаваных у праўладным канале. У ім ён распавядае пра свой удзел у адным з Маршаў у 2020 годзе. Імаверна, астатнія абвінавачаныя затрыманыя з той жа нагоды.

Крыніца: t.me/viasna96