BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Баранавічах за пратэсты затрымалі двух братоў

На “пакаяльным відэа” адзін мужчына гаворыць, што падчас мітынгаў у 2020 годзе яны былі ў цэнтры горада, а ягоны брат — што яны выязджалі і ў Менск. У гэты момант паказваюць сэлфі аднаго з іх з Паўлам Латушкам.

Як піша “Медыязона”, у сацыяльных сетках браты падпісаныя як Вадзім і Алег Хільчук.

Трэці затрыманы гаворыць, што 9 жніўня 2020 года знаходзіўся ў двары вуліцы Камуністычнай, 18, але на гукі сірэны і крыкаў вырашыў схадзіць у цэнтр горада.

Крыніца: t.me/viasna96