Рэпрэсіі ў Беларусі. У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся 4 гады таму. Відэа з затрыманымі ў Баранавічах выклаў канал ГУБАЗіКа.

Адзін з былых вайскоўцаў служыў ва ўнутраных войсках, але пасля 9 жніўня 2020 года, як кажа ў відэа сілавікоў, спаліў сваю форму і зняў гэта на відэа. Другі служыў у вайсковай частцы №25887. Ён таксама вырашыў звольніцца пасля пратэстаў і запісаў свой зварот на відэа. У ім былы вайсковец у форме казаў, што яму сорамна, што дапусціў прымяненне сілы ў дачыненні да мірных грамадзян.
Што інкрымінуюць затрыманым, невядома.