BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Барысаве адбыўся выбух у кавярні

У кавярні, што будуецца на праспекце Рэвалюцыі, адбыўся выбух, паведамляюць у МНС. Чацвёра пацярпелых. Гэта работнікі, якія займаліся рамонтнымі працамі па цеплаізаляцыі будынка.

Скрыншот відэа СК

Работнікі МНС ліквідавалі пажар. На месцы працавалі 4 абсталяванні МНС.

Следства разглядае некалькі версій здарэння. Адна з асноўных версій — назапашванне газава-паветранай сумесі, верагодна, з-за ўцечкі з балонаў, якія выкарыстоўваліся падчас работ.