BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Батумі адбылася акцыя памяці Ігара Ледніка

Прадстаўнікі беларускай дыяспары грузінскага Батумі выйшлі ўвечары 21 лютага 2024 году на плошчу Еўропы ў гэтым горадзе, каб нагадаць пра беларускіх палітзняволеных, што загінулі ў беларускіх турмах і калоніях.

Кажуць удзельнікі акцыі:

– Я лічу, што варта нагадваць не толькі беларусам, што бачаць гэта ў медыях, а таксама грузіны, каб ведалі, што адбываецца ў Беларусі. Бо блізка ментальна краіны, таксама такое перажылі падчас савецкай акупацыі.

— З аднаго боку мы лепш бы абышліся без такіх акцыяў, бо падзея сумная, акцыя раптоўная, і сёння дзень роднай мовы. І сумны сімвалізм выйшаў, што ў гэты дзень мы стаім і ўспамінаем нашых забітых герояў, людзей, што пакутуюць за нас у турмах, і на жаль, часам паміраюць.

Гэта ўжо другая акцыя беларусаў Батумі за апошнія некалькі дзён. 20 лютага на гэтай плошчы адбылася спантанная акцыя, на якой прыняла ўдзел усяго некалькі чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя