Шпіёнаманія. Усе супрацоўнікі Белдзяржуніверсітэта з гэтага года абавязаны запаўняць пяцістаронкавую анкету пасля вяртання з-за мяжы. Выключэнне — паездкі ў Расею. Камандзіроўка або асабістая паездка, значэння не мае.
Па загадзе першага прарэктара Дзмітрыя Курловіча, які быў разасланы “для службовага карыстання”, супрацоўнікі павінны будуць даваць справаздачу на працягу пяці рабочых дзён пасля вяртання. Сярод пытанняў нумарам дзевятнаццаць змешчана такое: “Ці знаходзіліся ў вашым атачэнні замежнікі, якія праяўлялі павышаную цікавасць да Рэспублікі Беларусь?”.
Таксама аўтараў анкеты турбуе, ці не было кантактаў з супрацоўнікамі сілавых структур або органаў улады іншых краінаў.
Беларускае Радыё Рацыя