У Беларусь з Літвы вярнулася актывістка Вольга Цішкевіч, данос якой знайшлі ў базе зваротаў у КДБ. Яна дала інтэрв’ю прапагандысту Ігару Туру, якое сёння, 29 ліпеня, пакажуць на тэлеканале АНТ.

Вольга Цішкевіч. Скрын відэа АНТ
Вядома, што магілёўская актывістка з 2022 года жыла ў Вільні, сёлета планавала абрацца ў Каардынацыйную Раду па спісе “Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць”.
Аднак вясной “Кібер-партызаны” апублікавалі базу зваротаў у КДБ, у якой знайшоўся данос на актывіста і цяперашняга палітвязня Эдуарда Пальчыса, напісаны Вольгай яшчэ ўвосень 2018-га. Цішкевіч сцвярджала, што нічога не пісала, але ў выніку палічыла за лепшае вярнуцца ў Беларусь. Прапаганда называе Цішкевіч “вопытнай актывісткай”, якая раскажа “ўсю праўду” пра беларускую апазіцыю за мяжой і нават пра “тэрарызм”.
Беларускае Радыё Рацыя






