У Беларусі 10 новых палітвязняў – гэта Андрэй Прыходзька, Андрэй Асіпенка, Мікалай Буневіч, Віталь Кануркін, Руслан Баранчук, Мікалай Галалюк, Уладзімір Мелікаеў, Дзмітрый Бабіцкі, Ягор Краўчэня, Андрэй Юшкевіч.

Усяго станам на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1124 чалавекі. Такую лічбу падае ПЦ “Вясна”. З пачатку т. з. прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4318 чалавек.
Таксама праваабаронцам сталі вядомыя ўмовы, у якіх утрымліваюць палітычных зняволеных у ізалятары часовага ўтрыманьня Калінкавічаў. Вядома, што людзі спяць на голых нарах — без матрацаў. Зняволеных некалькі разоў будзяць уначы і патрабуюць назваць сваё прозвішча. Паведамляецца, што вязняў кормяць рэшткамі халоднай ежы, якую прывозяць з мясцовай кавярні. Таксама людзям не выдаюць посуд для вады — зняволеныя п’юць проста з-пад крана.






