Дзяніс Красько, Дзмітрый Шчарбін і, Яўген Кіслоў асуджаныя за каментары ў сацсетках (Кіслоў – яшчэ і па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў).

Украінца Андрэя Шмая вінавацяць у агентурнай дзейнасці, а ўкраінку Наталлю Захаранка судзяць закрытым судом па абвінавачанні ў шпіянажы.
Рамана Галузу і Антона Чарамных вінавацяць у здрадзе дзяржаве, Кацярыну Новікаву – у перадача пратэсным рэсурсам даных дзяржслужбоўцаў. Аляксею Кулікову выставілі абвінавачанні ў агентурнай дзейнасці і падрыхтоўцы тэракту. У Івана Сухамерава – вялікі спіс абвінавачанняў, сярод якіх ёсць і здрада дзяржаве, і ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы, і заклікі да санкцый ды іншыя.