BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі 12 новых палітвязняў

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек, цяпер іх 1.265. Гэта вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай цэнтрам “Вясна”.

Адпаведны статус нададзены асуджаным Чэславу Герасімовічу, Уладзіміру Сітковічу (абодвум прысудзілі па 5 гадоў пазбаўлення волі за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам), Артуру Мемеху (3 гады зняволення), Алене Мохаравай (тэрмін невядомы), а таксама змешчаным пад варту ў рамках палітычных спраў — Ігару Сідаровічу, Аляксандру Куксу, Аляксандру Мазуру, Міхаілу Галінскаму, Сяргею Чабоцьку, Паўлу Каранюхіну, Яне Царук і Марыі Батальёнак.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны. Апрача “Вясны” заяву падпісалі Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend.

Адметна, што сёння ж Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 20 асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.