Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Гэта Артур Голубеў, Арцём Антонаў, Алег Зыкун, Максім Каранькоў, Андрэй Ломша, Вячаслаў Панасюк, Аляксандр Скварцоў, Міхаіл Чумакоў, Руслан Шукала, Філіп Залескі, Вераніка Казак, Генадзь Жукель.

Яны пазбаўленыя волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, а таксама за іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў.
Праваабаронцы лічаць гэтыя справы палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.






