5 лістапада праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Гэта Анатоль Чурыкаў, Ілля Лукашэнка, Пётр Кавалёў, Валерый Мароз, Сяргей Пятручык, Андрэй Карчага, Дзмітрый Буланаў, Яўген Бычко, Аляксандр Клімашэвіч, Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Мартысевіч, Анастасія Фосцій, Дзмітрый Шчэрба, Аляксандр Шукайла.

Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.
У Беларусі зараз праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1312 чалавек.