Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 6 чалавек. Гэта Максім Рэмезаў, Цімур Лозка, Міхаіл Фандо, Сяргей Скібінскі, Аскер Алахвердзіеў, Наталля Маныла.

Максім Рэмезаў узяты пад варту па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і ўдзелу грамадзян у ваенных канфліктах па арт. 361-2 і 361-3 КК за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных Сіл Украіны;
Цімур Лозка – па абвінавачванні ў фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці па арт. 290-1 КК за ахвяраванне пратэстнай ініцыятыве;
Міхаіл Фандо – па абвінавачванні ў фінансаванні ўдзелу грамадзян у ваенных канфліктах па арт. 361-3 КК за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных Сіл Украіны;
Сяргей Скібінскі – па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па арт. 361-4 і 342 КК.
Суд накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары:
Аскера Алахвердзіева па ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
Наталлю Манылу па арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Па стане на 23 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1271 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.






