BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі 9 новых палітвязняў

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі 9 чалавек. Пералік імёнаў падае ПЦ “Вясна”: Дзяніс Андрошчык, Ганна Васілюк, Раман Парфёнаў, Мікалай Пратасевіч, Арцём Басалай, Валерый Раўкоўскі, Анастасія Ільніцкая, Аляксандр Пратасюк, Аляксей Мартынаў.

Фота з адкрытых крыніц

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, перагледзець палітычна матываваныя справы і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Па стане на 9 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1287 чалавек, рэальная іх колькасць нашмат большая.