BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі абмежавалі доступ з-за мяжы да некаторых сайтаў

У адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнку беларускія хостынг-правайдары абмежавалі на тры дні доступ з-за мяжы да некаторых сайтаў, якія карыстаюцца воблачным хостынгам.

Фота: politik.am

«З 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня 2025 года беларускія хостынг-правайдэры абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Гэтыя меры абумоўлены пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем», – гаворыцца ў паведамленні інтэрнэт-правайдара hoster.by.

Таксама hoster.by папярэджвае сваіх кліентаў, што ў выпадку калі яны карыстаюцца знешнімі сервісамі, то ім трэба падрыхтавацца да таго, што доступ да іхных рэсурсаў будзе абмежаваны.

Гендырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў адзначыў на сваёй старонцы ў Facebook, што абмежаванне закране большасць беларускіх сайтаў, бо да 90 % з іх працуюць менавіта на віртуальным хостынгу.