Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на нядзелю. Заўтра ўдзень у многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15–20 м/с.

29 чэрвеня надвор’е будзе вызначацца праходжаннем атмасферных франтоў з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі на ўсходзе магчымыя навальніцы.
Чакаецца заходні, паўночна-заходні парывісты вецер, удзень у многіх раёнах моцны. Тэмпература паветра ўначы складзе +9…+15 °C, на захадзе да +17 °C; удзень будзе ад +19 °C на паўночным усходзе да +26 °C на паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск уначы будзе паніжацца, удзень істотна не зменіцца.






