BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу

У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу. Указ падпісаў Лукашэнка.

Міністэрству абароны і Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту даручана прызначыць афіцэраў запасу на вайсковыя пасады, даць ім доступ да дзяржаўных сакрэтаў «у парадку, вызначаным актамі заканадаўства для вайсковаабавязаных, якія прызываюцца на вайсковыя (спэцыяльныя) зборы, вайсковую службу на падставе мабілізацыі».

Гранічная колькасць афіцэраў, якія прызываюцца, аднесеная да інфармацыі «для службовага карыстання». Не раскрывае яе і прэсавая служба Міністэрства абароны, якая ўдакладняе, што гаворка ідзе пра прызыў асоб, якія прайшлі навучанне паводле праграм падрыхтоўкі афіцэраў запасу на вайсковых кафедрах або факультэтах, маюць афіцэрскае званне і залічаныя ў запас.