Сёння, 25 сакавіка, у Беларусі адбылося некалькі затрыманняў у межах палітычных крымінальных спраў. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Папярэдне паведамляецца, што затрыманні адбыліся па «справе Беларускага Гаюна».

Прыгадаем, што ў пачатку лютага сілавікі атрымалі доступ да чат-бота маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага праект заявіў аб спыненні працы.
Паводле дадзеных фонду BYSOL, запыты пра эвакуацыю ў сувязі з гэтым падалі больш як 150 чалавек. Раней ужо паведамлялася пра аднаго затрыманага ў сувязі са справай «Гаюна».
вясна