BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў

Міністэрства аховы здароўя аб’яднала ў адну спецыяльнасць дактароў-стаматолагаў для дарослых і дзяцей.

Пры гэтым пазіцыю «доктар-стаматолаг дзіцячы» выключылі з наменклатуры пасад медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Такое рашэнне было прынята для паляпшэння даступнасці стаматалагічнай дапамогі на ўсіх узроўнях, уключаючы сельскую мясцовасць. На думку міністэрства, гэта адбудзецца за кошт больш шырокага кола дактароў, якія змогуць яе аказваць.

У ведамстве адзначаюць, што дзіцячыя кабінеты, а таксама аддзяленні паліклінік застануцца, як і сістэма паслядыпломнай падрыхтоўкі лекараў-спецыялістаў.