BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі адмовілі ў памілаванні 28 палітвязням

У Беларусі адмовілі ў памілаванні 28 палітвязням. Пра гэта ў эфіры Беларускага тэлебачання паведаміў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго, агулам камісія, якую ён узначальвае, атрымала 230 заяў асуджаных за так званыя злачынствы экстрэмісцкага характару.

«Па 202 мы далі станоўчае заключэнне і па 28 палічылі, што асобы, якія звярнуліся, не могуць быць амніставаныя», — сказаў Швед.

Апошняе памілаванне групы палітвязняў, а гэта восем чалавек, адбылося 24 студзеня, напярэдадні апошняга дня выбарчага фарсу.

У Беларусі, паводле падлікаў Праваабрончага цэнтра «Вясна», больш за 1200 палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя