Праваабаронцы канстатуюць пашырэнне гвалту і жорсткіх дзеянняў пры затрыманнях падазраваных у супрацьпраўных дзеяннях паводле палітычных артыкулаў.

Як зазначае прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да волі” Алег Кулеша, гвалт сілавікоў носіць брутальны характар:
– Затрыманні настолькі моцныя, што нават не звяртаюць увагі на стан затрыманага. Могуць быць людзі з захворваннямі рака ці людзі сталага ўзросту. Фактычна рэпрэсіўны апарат пачаў новую хвалю. Яна фактычна можа прыраўняцца да хвалі 2021-2022 гадоў.
Значнае павелічэнне колькасці заяваў на эвакуацыю і кансультацыі у выпадку пераследу адзначае і Фонд Салідарнасці BYSOL. Па розных накірунках дапамогі рост складае ад 50 да 80%. За апошнія тыдні ўзмацніліся рэйды ў асяроддзі такіх прафесійных групаў, як настаўнікі і грамадскія актывісты. Калі вы з іх кола і знаходзіцеся ў Беларусі, улічвайце рызыкі – папярэджваюць праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя