BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі адзначаюць Радаўніцу

У Беларусі адзначаецца – Радаўніца, дзень памінання памерлых. Традыцыйна ў гэты дзень шматлікія беларусы едуць на могілкі. Хоць у традыцыі розных рэгіёнаў памінанне памерлых пачыналася ад Вялікадня і праходзіла ў розныя перыяды, але ў 1991 годзе была ўведзена Радаўніца як дзяржаўны выходны дзень.

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. На могілках прыбіраюцца загадзя, перад днём памінання, калі павінна быць ужо чыста.

Традыцыя памінання таксама адрозніваецца па рэгіёнах. Да прыкладу, на ўсходзе Беларусі традыцыйна магілы засцілалі абрусамі, часта было прынята прыносяць на могілкі пачастунак, найперш велікоднае яйка, што сімвалізавала еднасць з памерлымі роднымі.

Эколагі і святары заклікаюць не прыносіць на могілкі штучныя кветкі, але толькі жывыя. Не ўхваляюць святары і алкаголь на могілках, падкрэсліваючы, што галоўнае – гэта памяць і малітва.