У Беларусі сёння – афіцыйны Дзень незалежнасці 3 ліпеня. Гэта дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Менска ад нацысцкіх захопнікаў у выніку наступальнай аперацыі пад кодавай назвай «Баграціён».

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня прынялі на рэферэндуме 1996-га года. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Акрамя даты 27 ліпеня, беларуская дэмакратычная грамадскасць святкуе Дзень Волі 25 сакавіка – у гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Беларусі ад сёння – чатыры выходныя дні запар.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц