BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі актывізаваўся вірусны гепатыт А

У Беларусі актывізаваўся вірусны гепатыт А – папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя. У ведамстве не называюць лічбу захварэлых, але паведамілі, што ў сувязі з гэтым да красавіка ў краіне будуць ладзіць адмысловую вакцынацыю. У групе рызыкі асобы ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў.

Фота: dobrodiy.com.ua

Па словах лекаркі, гепатыт перадусім звязаны з гігіенай:

-Калі мы з ім сутыкаемся? У побыце. Дастаткова знаходжання ў адной шклянцы зубных шчотак, і ўжо можна інфікавацца гепатытам. Выкарыстанне адных манікюрных прыбораў, наведванне цырульні і іншае. Для дзяцей асноўная крыніца інфікавання – гэта дарослыя, у першую чаргу – маці.

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што гепатыт А асабліва актыўны ў зонах паводкі.

Беларускае Радыё Рацыя