–
Дзесяць тэмпэратурных рэкордаў зафіксавалі на беларускіх метэастанцыях днём 28 чэрвеня.
Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамэта.

Найбольш спякотна было ў Вілейцы – 32,9 градуса вышэй за нуль. Ранейшы максімум складаў 32,4 градуса. Гэты і астатнія дзевяць экстрэмальных рэкордаў пратрымаліся ўсяго два гады.
У Лідзе паветра прагрэлася да 32,8 градуса, у Гародні – да 31,9
Паводле прагнозу Белгідрамэта, спякотнае надворʼе на ўсёй тэрыторыі Беларусі захаваецца да 1 ліпеня, Месцамі чакаецца да 35-36 градусаў.






