BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі анулявалі дамэн сайту анлайн-пэтыцый Petitions.by

Дамэн сайту беларускіх онлайн-пэтыцый Petitions.by ануляваны. Гэта зрабіў Аператыўна-аналітычны цэнтр Беларусі. Апавяшчэнне менавіта ад гэтага органу прыйшло ранейшым уладальнікам сайту. Пасля гэтага яны папярэдзілі, што цяпер уваход на старонку ня можа лічыцца бяспечным.

Таксама арганізатары сайту петыцый папрасілі карыстальнікаў выдаліць усе апавяшчэнні старой старонкі і карыстацца толькі формамі сувязі, якія засталіся ў карыстанні на гэты момант.

Пры гэтым яны адзначаюць, што іх бягучы асноўны дамэн — e-petitions.by, працягвае працаваць, і з’яўляецца іх афіцыйным сайтам на дадзены момант.

“Бліжэйшым часам мы плянуем набыць новы дамэн за межамі зоны. BY і зрабіць яго асноўным, каб засьцерагчы вашу працу з нашымі інструмэнтамі і сэрвісамі. Мы паведамім аб новым дамэне, як толькі ён будзе актываваны”, – паведамілі стваральнікі сайту онлайн-петыцый.