У Беларусі асудзілі міліцыянта Уладзіміра Гелескула, які ў 2020-м засвяціўся ў базе даносчыкаў, заўважыла “Наша Ніва”. У Міністэрстве ўнутраных спраў Генескул служыў з 1998 года.

У верасні 2020 Гелескул некалькі разоў паведамляў у міліцыю, што на стаянцы каля “Віталюра” на вуліцы Лынькова нанесеныя “антыпалітычныя надпісы” з тэкстам “Саша, ты прайграў, сыходзь”. Паводле ягоных даносаў пачыналі крымінальную справу, але незразумела, чым яна скончылася.
Папаўся Гелескул на тым, што “прабіваў” у міліцэйскіх базах даныя на людзей і прадаваў іх за значныя сумы. У адным эпізодзе фігуруюць атрыманыя ім 9500 даляраў за пошукі па базах неабходнага чалавека.
Прысуд – 3,5 гады калоніі, штраф 14 тысяч рублёў, яго пазбавілі права быць прадстаўніком улады на пяць гадоў і пазбавілі звання маёра.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з сюжэта салігорскага тэлебачання






