BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі будуць вучыць школьнікаў, як дапытваць і абшукваць

Міністэрства адукацыі Беларусі абнавіла факультатыў «Гатовы Радзіме служыць» для старшакласнікаў. Раней курс ахопліваў асновы вайсковай справы, зараз дзецям будуць прышчапляць навыкі сілавікоў.

Навучанне будзе складацца з некалькіх блокаў: «Нацыянальная бяспека дзяржавы. Абарона Айчыны — доўг і абавязак грамадзяніна», «Вайсковая справа», «Будучы абаронца правапарадку», «Будучы следчы», «Будучы памежнік», «Будучы мытнік», «Будучы ратавальнік». Модуль «Будучы следчы» ўключае асваенне прыёмаў допыту, вочнай стаўкі, апазнання, агляду месца здарэння, ператрусу.

Практычныя заняткі будуць праводзіцца ў форме «дзелавых гульняў». Мэта факультатыўных заняткаў, як сцвярджаецца — «фармаванне грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў, …устойлівай цікавасці да прафесійнай дзейнасці, звязанай з сістэмай забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Праграма разлічаная на вучняў 10 і 11 класаў.

Фота: amia.by