BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі чакаюцца моцныя маразы

Фота: flickr.com

У Беларусі з 6-га па 11-е студзеня будуць трываць моцныя маразы. Пік выпадзе акурат на праваслаўнае Раство, месцамі тэмпература ўпадзе да мінус 27 градусаў.

Ратавальнікі заклікалі грамадзян максімальна мінімалізаваць знаходжанне на вуліцы, каб пазбегнуць абмаражэння. Таксама кіроўцам раяць па магчымасці адмовіцца ад далёкіх выездаў.

Па словах лекара, вельмі важна апранацца па надвор’і:

– У асноўным абмаражэнні – рукі ногі. Часткі цела, дзе парушаецца абмен крыві. Па ступені ўздзеяння – першай, другой ступені няма ніякіх наступстваў, усё пасля аднаўляецца. Трэцяя ступень, там ужо з’яўляюцца рубцовыя змены, а калі чацвёртая, то пачынаецца некроз і канцавіны ампутуюць.

Па афіцыйных дадзеных за першы месяц зімы ў Беларусі халадовыя траўмы атрымала звыш 200 чалавек, зафіксаваны і адзіны смяротны выпадак з-за пераахаладжэння.  

Беларускае Радыё Рацыя