BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі чарговае папаўненне спіса “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Так званы спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі пашыраецца штотыдня і ўжо налічвае 4185 пастаноў. Сярод новых дадаткаў – сацсеткі вядомага музыкі, даследчы цэнтр, сайт петыцый і папулярнае рэгіянальнае выданне.

Ілюстрацыйнае фота

Так, у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», што публікуе Міністэрства інфармацыі, свежыя дадаткі – асабістыя старонкі гарадзенскага музыкі Алеся Дзянісава на Facebook і VK. Дзянісаў таксама заснавальнік і лідар гуртоў «КальЯн», «Людзі на балоце» і «Dzieciuki», аўтар сольных альбомаў. Адметна, што старонкі і песні ягоных гуртоў у спіс не трапілі.

Акрамя таго, сярод новага папаўнення – сайт рэгіянальнага выдання «Медыя-Палессе»; сайт «E-petitions.by», старонкі праекту ў Telegram, VK, Youtube і «Аднакласніках»; сайты даследчага цэнтру BEROC і яго старонкі ў сацсетках; ананімны Telegram-канал «Ник и Майк»; шэраг старонак беларускіх эмігрантаў; сайт Святланы Ціханоўскай і яе TikTok, а таксама сайт падтрыманага ёю праекту Канстытуцыі і  мноства прыватных старонак беларусаў.