BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі хочуць укараніць нейрасеткі ў сістэму звароту грамадзян

Штучны інтэлект могуць інтэграваць у адзіную дзяржаўную сістэму зваротаў грамадзян. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, перадае onliner.by.

Крыніца выявы: geralt/Pixabay

Паводле яго слоў, Беларусь ужо прымяняе ІІ ў шэрагу сфер. У прыватнасці, падчас лічбавага форуму ў Алматы ў лютым прадстаўнікі краіны дэманстравалі тэхналогіі апрацоўкі спадарожнікавых даных і дыягностыкі захворванняў на падставе медыцынскіх выяў.

На першым этапе, па словах чыноўніка, будзе створаны чат-бот, здольны распазнаваць ключавыя словы ў зваротах, правяраць, ці паступалі аналагічныя запыты раней, і фармаваць базавы адказ. А ў далейшым сістэму плануюць данавучаць для вырашэння больш спецыфічных задач.