BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі да адзёру дадалася яшчэ адна небяспечная інфекцыя

У дадатак да адзёру ў краіне падымаецца яшчэ адна небяспечная інфекцыя, асабліва для дзяцей меншых за два гады – коклюш або кохлік. Пра неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю з захворваннем афіцыйна паведамілі на Піншчыне. Медыкі наракаюць – пакутуюць перадусім неімунізаваныя дзеці, колькасць якіх стала дастатковай для развіцця інфекцыі.

Адна з прычын адмовы бацькоў ад прышчэпкі – страх на рэакцыю. Па словах лекара, у любым выпадку трэба кансультавацца з медыкамі:

-Ёсць пэўны адсотак дзяцей, у якіх ёсць алергічная рэакцыя на адзін з кампанентаў прышчэпкі. Але тады ёсць афіцыйны медадвод і дзяця тады магчыма вакцынуюць ва ўмовах стацыянару, дзе ёсць усе ўмовы, калі раптам алергічная рэакцыя ўзнікне, там дапамогуць вельмі хутка. Гэта вымушаны захад, каб абараніць дзяцей ад гэтай інфекцыі.

Коклюш – гэта захворванне дыхальных шляхоў, пакутаваць ад якога можна да 25-ці дзён. Небяспека ў тым, што ня рэдкасць, калі хваробу ўспрымаюць за звычайную прастуду і толькі пры ўскладненнях звяртаюцца да медыкаў. Сярод наступстваў – пнеўманія.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц