Бельгійскую вакцыну супраць адзёру “Пріорікс”, партыю якой тэрмінова набылі напачатку снежня, ўжо развозяць па рэгіёнах краіны, – паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. Такім чынам,, у грамадзян на выбар ёсць тры прэпараты, яшчэ два – індыйскай і расейскай вытворчасці. Медыкі адзначаюць, што інфекцыя цыркулюе, але нібы яе кантралююць.

Адзёр цяжка працякае, таксама ён можа пакінуць і непапраўныя наступствы, засцерагае адмысловец па санітарна-эпідэміялагічных патаннях:
-Адзёр з’яўляецца вострым інфекцыйным захворваннем, якое характэрызуецца падвышэннем тэмпературы, з’яўленнем сыпу. Цікава тое, што спецыфічнага лячэння няма, а ускладненняў вельмі шмат – і слепата, і энцэфаліт, і пнеўманія. Адзіная магчымасць засцерагчыся – гэта вакцынацыя.
Афіцыйна ў Беларусі пацверджана звыш 160 выпадкаў захворвання на адзёр, звыш 100 выпадкаў выяўлена за апошні месяц. У 75% пакутуюць неімунізаваныя, з іх палова – дзеці.
Беларускае Радыё Рацыя






