BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі дазволілі адкрываць дзіцячыя прытулкі пры манастырах

Міністэрства адукацыі ўнесла адпаведныя папраўкі ў палажэнне аб дзіцячых дамах. Згодна з дакументам, дзіцячы дом пры манастыры з’яўляецца «сацыяльна-педагагічнай установай, створанай манастыром, якая прымае ўдзел у рэалізацыі плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці і прызначана для пражывання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў».

Фота: © Sputnik 

У прытулку пры манастыры могуць жыць сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі на дзённай форме навучання. Пры гэтым дзіцячы дом пры манастыры зможа рабіць постінтэрнатнае суправаджэнне сваіх выпускнікоў. Пры накіраванні дзяцей у дзіцячы дом пры манастыры абяцаюць, калі гэта будзе магчыма, «улічваць іх стаўленне да рэлігіі, рэлігійныя традыцыі сем’яў, у якіх выхоўваліся дзеці».

Беларускае Радыё Рацыя