BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі экстрэмісцкім прызналі канал, арыентаваны на расейскіх грамадзян

“Экстрэмісцкімі матэрыяламі” ў Беларусі суд прызнаў YouTube-канал з ролікамі пра спосабы пазбегнуць службы ў войску, паведамляе пракуратура. Гаворка ідзе пра канал ELGAR, які мае 1970 падпісчыкаў.

У пракуратуры заяўляюць, што на гэтым YouTube-канале размяшчаюцца відэаролікі, “у якіх аказваюцца кансультацыйныя паслугі грамадзянам па ўхіленні ад праходжання тэрміновай ваеннай службы па медыцынскіх падставах: “Як адкасіць ад войска па дурцы?”, “Як адкасіць ад войска 2024. Найлепшы метад”, “…Як я адкасіў” ды іншыя. Там жа рэкламуецца платная паслуга аб аказанні індывідуальнай дапамогі”.

Заяву ў суд аб прызнанні канала экстрэмісцкім накіравала пракуратура Калінкавіцкага раёна Гомельшчыны. Суд задаволіў гэты пазоў.

Варта адзначыць, што ролікі на гэтым YouTube-канале былі арыентаваныя пераважна на грамадзян Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя