BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі гэтай ноччу збівалі расейскія «Шахеды»

У ноч на 5 верасня каля першай гадзіны ночы два ўдарныя дроны “Шахед” заляцелі ў Гомельскую вобласць Беларусі з Чарнігаўскай вобласці. Беларускія вайскоўцы ўзнялі ў неба знішчальнікі, у Гомельскім раёне былі чуваць выбухі. 

Пра гэта паведамляе «Беларускі Гаюн», на якія спасылаюцца таксама ўкраінскія медыя. Паводле гэтых звестак: з аэрадрома Баранавічы ў Беларусі ўзнялі ў неба чарговы знішчальнік. Паведамляецца, што людзі «чулі і бачылі антыдронную працу ў беларускім небе”.

Папярэдняе месца падзенне рэшткаў аднаго расейскага “шахеда”, па дадзеных геолакацыі і паведамленняў карыстальнікаў у гарадскіх чатах, – Навабеліцкі раён Гомеля ў квартале завулкаў 6-й і 8-й Ільіча.

Па інфармацыі «Флагштока», недалёка ад пазначанага месца на вул. 3-й Транзітнай пажарная каманда тушыла невялікае ўзгаранне.

Таксама з раённага чата ёсць інфармацыя пра тушэнні пажару ў тым жа раёне па вуліцы Белага.

«За крамай «Суседзі» затушылі», – распавёў відавочца.

Беларускае Радыё Рацыя