BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ідзе рост захворванняў на кавід і ВРВІ

У Беларусі прыходзіць сезоннасць многіх рэспіраторных вірусных захворванняў, паведаміў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Мінздароўя, народны доктар Беларусі Ігар Карпаў.

Прафесар Карпаў – самы вядомы і аўтарытэтны інфекцыяніст Беларусі. Званне “Народны ўрач Беларусі” яму было нададзена ў 2020 годзе. Прафесар Карпаў стаў трэцім у гісторыі краіны (пасля Ігната Антонава і Аляксандра Скачко), удастоеным такога звання.

Ён распавёў, што ў першую чаргу гаворка ідзе пра адэнавірус, рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, рынавірус, а таксама COVID-19.

«Змяняюцца кліматычныя і сацыяльныя ўмовы: дзеці ідуць у школу, студэнты ў аўдыторыі, у многіх заканчваецца адпачынак. І таму мы зноў і зноў успамінаем аб праблеме вострых рэспіраторных захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам», — заявіў доктар Карпаў.

Паводле яго слоў, уздым гэтых захворванняў чакаецца восенню. Што тычыцца каранавіруса, то яго нельга недаацэньваць, нягледзячы на тое, што ён набыў некалькі іншую форму, удакладніў спецыяліст.