BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі як мінімум 20 экс-вайскоўцаў застаюцца за кратамі

Па стане на 22 лістапада 2024 года агулам з 2020 года пад крымінальны пераслед патрапілі не менш за 42 экс-вайскоўцы, 26 з якіх былі пазбаўленыя волі. 

Здымак ілюстрацыйны

20 лістапада стала вядома пра экстрадыцыю з В’етнама і затрыманне былога беларускага вайскоўца і экс-добраахвотніка Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка. Акрамя гэтага стала вядома, што 18 лістапада чарговым указам Лукашэнкі пазбавілі воінскіх і спецыяльных званняў яшчэ 21 чалавека.

Паводле «Вясны», цяпер у месцах зняволення знаходзяцца не менш за 20 былых вайскоўцаў, 18 з іх асуджаныя да пазбаўлення волі, яшчэ двое пад вартай да прысуду.

Беларускае Радыё Рацыя