У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі.
Гэта — Аляксандр Пархоменка, Ігар Тарасаў, Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дземідзюк, Станіслаў Чмыхаў і Андрэй Вялікаселец. Ім выстаўленыя абвінавачванні, іх узялі пад варту ці ўжо вынеслі прысуды па артыкуле “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак” — за ўдзел у пратэстах. Вялікасельца таксама абвінавачваюць у “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці”.
Праваабаронцы лічаць справы згаданых палітвязняў палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Беларускае Радыё Рацыя