BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі яшчэ 14 чалавек прызналі палітвязнямі

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Гэта — Сяргей Якубёнак, Ігар Новік, Сяргей Соц, Павел Ліпневіч, Яўген Хамянкоў, Вадзім Багрый, Сяргей Ільін, Сяргей Зелянкоў, Аляксандр Бародзіч, Ілля Шамілаў, Арцём Коласаў, Ігар Іваноў, Ігар Жук і Наталля Рамашова.

Здымак ілюстрацыйны

Беларускія правабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення.

Большасць ужо асуджаныя (у СІЗА яшчэ чакае прысуду Бародзіч), усіх іх абвінавачваюць у “абразе” Аляксандра Лукашэнкі ці ў “паклёпе” на яго (а некаторых і па іншых артыкулах).

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1387 палітычных зняволеных.