За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і па сакавік 2025-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1 917 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Lawtrend адзначае, што цяпер ліквідацыя НКА стала насіць кропкавы характар, што звязана ў першую з вялікай колькасцю ліквідаваных арганізацый.
Праваабаронцы адзначаюць, што прыняцце рашэння пра самастойную ліквідацыю НКА ў Беларусі звязана ў першую чаргу з беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі ў краіне, неспрыяльным прававым асяроддзем, ціскам на ўвесь незалежны грамадзянскі сектар, а таксама на канкрэтныя арганізацыі і іх кіраўніцтва, сябраў, супрацоўнікаў.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў сакавіку 2025 года маштабныя рэпрэсіі ў Беларусі ў дачыненні да беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, працягнуліся.






