BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі махляры перайшлі да новай тактыкі

У Беларусі махляры перайшлі да новай тактыкі. Тэлефануюць грамадзянам і паведамляюць, што SIM-карта хутка стане несапраўднай, але яе тэрмін можна падоўжыць усяго толькі назваўшы код з СМС-паведамлення, якое прыйдзе ахвяры неўзабаве.

Што будзе, калі гэта зрабіць, распавёў юрыст:

– Такім чынам Вы падключыце пераадрасацыю тэлефанаванняў і ўваходных паведамленняў, у тым ліку і СМС-паведамленняў, па якіх прыходзяць коды пацвярджэнняў на нумар менавіта махляра. І тады махляр зможа кіраваць вашым рахункам, адпаведна ў яго з’явіцца магчымасць скрасці вашы грошы.

А калі вам быццам патэлефанаваў сапраўдны супрацоўнік сотавай сувязі і ў вас сумневы, датычныя гэтай размовы, правільным рашэннем будзе самастойна патэлефанаваць аператару па нумары тэлефона, які вы можаце знайсці на афіцыяльным сайце гэтага аператара.

Суразмоўца дадае, што такім чынам махляры могуць атрымаць доступ не толькі да інфармацыі з асабістага кабінета мабільнай сувязі ахвяры, але пры пэўных маніпуляцыях атрымаюць пароль ад М-банкінга, калі ён усталяваны на гаджаце.

Беларускае Радыё Рацыя