BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі на 10 сутак арыштавалі прарасейскага актывіста з Віцебска

Прарасейскага актывіста з Віцебска Сяргея Лашкова асудзілі да 10 сутак за “экстрэмізм”. Паводле слоў ягонай паплечніцы Эльвіры Мірсалімавай, нагодай стаў “лайк” у Facebook, які ён паставіў у 2020 годзе пад допісам “непалітычнага характару”.

Фота з сацсетак

Паводле інфармацыі канала “Віцебск, я гуляю!”, Сяргей Лашкоў — вядомы ў Віцебску майстар па абсталяванні мансард, які таксама актыўна прасоўвае ідэі “рускага свету” сярод мясцовых жыхароў.

Нагадаем, што ў Беларусі 13 сутак адміністрацыйнага арышту за “распаўсюджванне экстрэмізму” адбывае таксама прарасейская актывістка і даносчыца Вольга Бондарава.