Бліжэйшай ночу ў Беларусі будзе да -28 градусаў, мейсцамі да -33. Рашэнне аб прыпыненні заняткаў у школах можа прымацца мясцовымі выканкамамі ў выпадку, калі “тэмпература будзе зафіксавана на адзнацы -20 ° С і ніжэй”, гаворыцца ў рэлізе Міністэрства адукацыі.

Пры гэтым ведамства звяртае ўвагу: “З улікам умоў надвор’я ў канкрэтнай мясцовасці бацькі маюць права прыняць рашэнне не адпраўляць дзяцей ва ўстанову адукацыі незалежна ад тэмпературы”. Мінадукацыі “нагадвае, што ў гэтым выпадку па месцы знаходжання дзяцей павінны быць забяспечаны максімальна бяспечныя ўмовы, а таксама неабходна загадзя папярэдзіць выхавацеля дзіцячага сада або класнага кіраўніка”. У выпадку, калі дзіця застаецца дома, “дадатковыя дакументы ва ўстанову адукацыі падаваць не спатрэбіцца”.
У сувязі з умовамі надвор’я Міністэрства аховы здароўя перавяло стацыянарную і хуткую медыцынскую дапамогу ў рэжым падвышанай гатовасці.






