BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі на Дзень Волі блакуюць частку сайтаў і сэрвісаў

Большасць сайтаў і сэрвісаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, сёння недаступная з-за мяжы. Абмежаванне ўступіла ў сілу ў 19.00 па беларускім часе 24 сакавіка і працягнецца да 23 гадзін 59 хвілін 25 сакавіка. Пра гэта напярэдадані паведаміў дырэктар сэрвіса Hoster.by Сяргей Павалішаў, патлумачыўшы абмежаванні патрабаваннем рэгулятара – Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры беларускім дыктатары.

Фота: politik.am

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень Волі. На гэтую ж дату прызначылі інаўгурацыю дыктатара Лукашэнкі.

Апошні раз абмежаванні доступу да сэрвісаў і сайтаў з Беларусі ўводзіліся падчас так званых выбараў у студзені гэтага года.