У Беларусі на клешчавы энцэфаліт захварэлі 43 чалавекі. Звесткі за першыя пяць месяцаў года агучылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Адзначаецца, што гэта ў 1,4 разу больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Паказчыкі захворвання на хваробу Лайма прыблізна такія ж, як і летась (зарэгістравана 413 хворых).

Раней у Мінаховы здароўя расказалі пра больш за 6,6 тысячы пацярпелых ад кляшчоў (сярод іх – 2,5 тысячы дзяцей) у студзені-траўні. Найбольш іх у Гарадзенскай, Берасцейскай абласцях і ў Менску.






