Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім на тры гады падаўжаецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, збудаваных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Пул першага». Гаворка ідзе пра пабудовы па ўсёй Беларусі, за выключэннем тых, якія знаходзяцца на тэрыторыі Менска.

“Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю могуць быць пададзеныя грамадзянамі да 1 студзеня 2028 года», – адзначаецца ў дакуменце.
Падпісаны ўказ дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, збудаваныя грамадзянамі на зямельных участках, якія былі атрыманы імі да 1 верасня 2022 года.
Мясцовыя выканкамы надзяляюцца правам прымаць у эксплуатацыю названыя аб’екты. Пры гэтым збудаванні не будуць прызнавацца самавольнымі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: diatlovonews.by