BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі не атрымалася зменшыць чэргі на замену суставаў

Больш за год таму, пасля гучнай «справы артапедаў» і масавага затрымання лекараў-траўматолагаў, Лукашэнка запатрабаваў вырашыць пытанне з чэргамі на энда-пратэзіраванне.

Журналісты сайта «Люстэрка» паглядзелі, колькі цяпер даводзіцца чакаць замены суставаў. Аказалася, што чэргі не змяншаюцца. Так, у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі сёлета ў кастрычніку выклікалі на аперацыю на таза-сцегнавым суставе тых, хто запісваўся на яе яшчэ ў чэрвені 2023 года. Хутчэй можна замяніць каленны сустаў – яго замены чакаюць з чэрвеня бягучага года.

А да прыкладу Берасцейская абласная клінічная бальніца праводзіць аперацыі па замене таза-сцегнавага суставу тым, хто запісваўся ў ліпені мінулага года, каленнага – у траўні мінулага года.