Па дадзеных ПЦ “Вясна”, за 1.000 дзён поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, як мінімум 200 чалавек былі асуджаныя па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай — беларусам прысуджалі ад 1 да 25 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі, некаторым прызначалі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Праваабаронцы канстатуюць, што рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны. Па дадзеных на люты, як мінімум 1.671 беларус быў затрыманы за праяву антываеннай пазіцыі.
Затрыманых “катавалі, трымалі ў нечалавечых умовах, прысуджалі штрафы ці суткі, а таксама вялікія тэрміны зняволення”.






