Пра гэта паведаміў прадстаўнік Генштабу Андрэй Мурашоў.

Паводле яго словаў, прызыўны ўзрост ад 18 да 27 гадоў застаецца нязменным. Ісці па шляху суседніх дзяржаў, якія змяняюць альбо ніжнюю, альбо верхнюю планку прызыўнога ўзросту, у беларускім войску пакуль не плануюць. Таксама ў Беларусі не плануюць абвяшчаць прызыў дзяўчат на тэрміновую службу, хаця такія прапановы ў Мінабароны неаднаразова паступалі.
«Але на сёння па аб’ектыўных прычынах мы не лічым гэта мэтазгодным, і ў цяперашні час няма неабходнасці ў гэтым», – сказаў кансультант Генштаба.
Беларускае Радыё Рацыя






